Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Паэты

Іван Трафімавіч Дацкевіч нарадзіўся 7 сакавіка 1938 г. у в. Сады Сямяціцкага раёна Беластоцкай вобласці (цяпер – тэрыторыя Польшчы). Бацька паходзіў з Камянеччыны, а маці – з в. Сцяброва, што на Жабінкаўшчыне, а пазнаёміліся яны ў далёкай Казані.Маці, Ганна Антонаўна Іванюк, з бацькамі выехала ў бежанцы ў Расію, куды перабраўся і Трафім Пятровіч Дацкевіч з першай сям’ёй – жонкай і двума дзецьмі. Аднак жонка захварэла і памерла, а Трафім ажаніўся з Ганнай.

Уладзiмiр Iванaвiч Дзехцярук нарадзіўся 24 студзеня 1953 г. у в. Павіцце Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям'і настаўнікаў.Цёплыя бацькоўскія адносіны, разнастайнасць інтарэсаў бацькі Івана Аляксандравіча – даследчыка, мовазнаўца, і яго патрабавальнасць у выхаванні дзяцей з’явіліся добрым падмуркам для развіцця творчай натуры будучага паэта.

Паўлюк (Павел Іосіфавіч) Багрым нарадзіўся 14 лістапада 1812 г. у в. Крошын Навагрудскага павета Гродзенскай губерні (цяпер аграгарадок Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і рамесніка.Пачатковую адукацыю атрымаў у Крошынскай рымска-каталіцкай парафіяльнай школе.З дзяцінства захапляўся мастацкай літаратурай, асабліва паэзіяй. Рана пазнаёміўся з творамі Гамера і Эзопа, якія ўразілі яго прыгажосцю вершаскладання і гуманізмам.

Уладзімір Мікалаевіч Гетманчук нарадзіўся 28 сакавіка 1957 г. у в. Шчакоцк Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька, Мікалай Міхайлавіч, працаваў лесніком у Мотальскім лясніцтве, наглядаў за Дружылавіцкім лесам; маці, Ксенія Аляксандраўна, працавала ў калгасе.

Мiкалай Васiльевiч Панасюк нарадзіўся 9 сакавiка 1947 г. на хутары непадалёк ад вёскі Галоўчыцы Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і селяніна. Закончыў Антопальскую сярэднюю школу (1965). У школьныя гады пачаў пісаць вершы. Многія з іх друкаваліся ў «Чырвонай змене», «Сельскай газеце», часопісе «Маладосць», але ў далейшым сваё прызванне знайшоў у дакументальнай прозе.

Багатую спадчыну пакінуў нам Янка Купала — паэт, драматург, публіцыст. У перыяд росквіту яго дзейнасці жыхары Заходняй Беларусі, якая тады знаходзілася пад польскай аккупацыяй, не мелі легальнай магчымасці чытаць яго творы. Вершы і паэмы Янкі Купалы траплялі сюды нелегальна, распаўсюджваліся, бывала, у рукапісных сшытках. Сябры Таварыства беларускай школы, якое ў 1936 г. было забаронена польскай уладай, стваралі бібліятэкі, дзе меліся кнігі Янкі Купалы і іншых беларускіх савецкіх паэтаў.

Аляксандр Іванавіч Ізбіцкі нарадзіўся 28 жніўня 1952 г. у г. Маларыта Брэсцкай вобласці. У 1969 г. скончыў Маларыцкую сярэднюю школу (цяпер СШ № 1). На фарміраванне яго свядомасці вялікі ўплыў аказалі першая настаўніца Вольга Іванаўна Русавук, настаўнікі-прадметнікі Ілля Мікалаевіч Ляўкевіч, Ганна Міхайлаўна Шаціла.

Вячаслаў Пятровіч Вайшэвіч нарадзіўся 17 красавіка 1942 г. у вёсцы Ліпск Ляхавіцкага раёна Баранавіцкай (цяпер Брэсцкай) вобласці ў сям’і селяніна. Бацька памёр у 1944 г. Маці пасля вайны працавала ў калгасе. У 1960 г. Вячаслаў закончыў дзесяць класаў Крывошынскай сярэдняй школы, у 1966 г. — філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. І. Леніна.

Аляксей Піменавіч Бакуменка нарадзіўся 10 сакавіка 1927 г. у сяле Белавусаўка Чарніхухінскага раёна Палтаўскай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька, Пімен Пятровіч, быў дыпламанаваным садоўнікам. У сям’і было чацвёра дзяцей, у 1930-я гады перажылі голад, але бацькі як маглі імкнуліся даць дзецям адукацыю. Аляксей закончыў 7 класаў у мясцовай школе, сярэднюю школу – у сяле Гільцы.

Сяргей Іванавіч Амяльчук нарадзіўся 6 сакавіка 1957 г. у вёсцы Рачыца Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў шматдзетнай сям’і. Вучыўся ў Рачыцкай пачатковай школе, потым у сярэдніх школах № 2 і № 3 г. Белаазёрска. У 1974–1975 гг. працаваў слесарам на Белаазёрскім энергамеханічным заводзе.

Старонка 4 з 19